Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Праз мінулае ў будучыню

Гераізм, які праявіў наш народ у гады Вялікай Айчыннай вайны, не ацэнім. Многія людзі гатовыя рызыкнуць сваім жыццём, каб нашчадкі жылі ў мірны час. Мы павінны па вартасці ацаніць той уклад, які ўнеслі нашыя продкі.

Наша піянерская дружына носіць імя Зіновія Рыгоравіча Калабанава. Ён, як і многія іншыя, адважна змагаўся супраць захопнікаў. Таму мэта паходу-пазнаёміць навучэнцаў з подзвігам З. Г. Калабанава.

Першым пунктам маршруту стане знаёмства з гісторыяй піянерскай арганізацыяй у нашай школе. Менавіта тут мы пазнаёмімся з гісторыяй нашай піянерскай дружыны.

Другой кропкай маршруту – дом, дзе жыў З. Г. Калабанаў у Менску, на якім цяпер ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Трэцяя кропка маршруту - музей ДУА "Сярэдняя школа №131 г. Мінска", дзе больш падрабязна азнаёмімся з подзвігам З. Г. Калабанава, ўбачым яго асабістыя рэчы .

Чацвёртая кропка-магіла З. Г. Колобанова.

У паход мы адправімся на вясновых вакацыях 30 сакавіка.